Государственное учреждение образования "Детский сад № 41 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Детский сад № 41 г. Борисова"

телефон: 94 28 87
222514, г. Борисов, ул. Морозова, 82

Скарбонка роднага слова

05.11.2026
Скарбонка роднага слова

Праз прыгажосць беларускай мовы мы вучым дзяцей самаму галоўнаму — любіць сваю краіну, ганарыцца малой радзімай і цаніць свае карані.


 У рамках накіравання па патрыятычным выхаванні ў нашым дзіцячым садзе прайшла пазнавальная і творчая акцыя «словы тыдня.  Галоўная мэта акцыі - узбагачэнне слоўнікавага запасу дзяцей, далучэнне выхаванцаў да беларускай культуры, роднай мовы, а таксама выхаванне пачуцця гонару і любові да сваёй малой радзімы і сваёй краіны.  Нашы дэфектолагі і выхавацелі выкарыстоўвалі індывідуальныя, прасякнутыя цеплынёй падыходы, каб кожнае дзіця, незалежна ад асаблівасцяў развіцця, адчула гонар за тое, што яно гаворыць па-беларуску!

Для самых маленькіх новыя словы сталі сапраўдным адкрыццём. Яны знаёміліся з імі праз яркія малюнкі, вясёлыя гульні і тактыльныя адчуванні. Кожнае слова для іх — гэта маленькі цуд!Нашы старэйшыя дзеткі не проста вывучылі даволі складаныя словы — «Кошт», «Дабрабыт» і «Багацце», але і праявілі сапраўдную творчасць: складалі з імі арыгінальныя апавяданні і натхнёна чыталі вершы.

Дарагія бацькі, мы запрашаем вас стаць часткай гэтага прыгожага кірунку! Ніякія метадычныя прыёмы не заменяць дзіцяці прыкладу мамы і таты. Калі малеча бачыць, што бацькі шчыра цікавяцца беларускай мовай, яе матывацыя ўзрастае ў разы. Падтрымайце нашую акцыю дома: пагаварыце вечарам па-беларуску, разам узгадайце «слова тыдня», пачытайце перад сном казку або падзяліцеся цёплай сямейнай гісторыяй. Давайце разам дарыць дзецям любоў да роднага слова!

Версия сайта для слабовидящих