Государственное учреждение образования "Детский сад № 41 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Детский сад № 41 г. Борисова"

телефон: 94 28 87
222514, г. Борисов, ул. Морозова, 82

Скарбонка роднага слова

19.11.2026
Скарбонка роднага слова

У нашай установе дашкольнай адукацыі працягваецца рэалізацыя рэспубліканскай тэматычнай акцыі «Скарбонка роднага слова». На гэтым тыдні слоўнікавы запас выхаванцаў папоўніўся новымі мілагучнымі беларускімі словамі з улікам узросту дзяцей.

  • Малодшыя групы знаёміліся са словамі «шкарпэткі» і «цацкі». У гульнявой і нагляднай форме малышы разглядалі рознакаляровыя прадметы адзення і любімыя дзіцячыя цацкі, знаходзілі іх для лялькі і на яркіх ілюстрацыях. Падчас дыдактычных гульняў «Падбяры пару» і «Чароўны куфэрак» дзеці вучыліся правільна вымаўляць новыя словы, звярталі ўвагу на прыгожыя ўзоры і з радасцю выкарыстоўвалі іх у маўленні.
  • Старэйшыя групы папаўнялі сваю скарбонку словамі «чужаземец», «тутэйшыя» і «насельніцтва». Дзеці знаёміліся з гісторыяй і культурай роднага краю, разглядалі ілюстрацыі пра жыццё і традыцыі жыхароў Беларусі і гасцей з іншых краін. Дашкольнікі складалі невялікія апавяданні пра сваю малую радзіму, гулялі ў маўленчыя і пазнавальныя гульні «Хто жыве на Беларусі» і «Сустракаем гасцей», развіваючы звязнае маўленне, павагу да людзей і цікавасць да гісторыі роднай зямлі.

Сістэмная работа ў рамках акцыі дапамагае дзецям лёгка і з цікавасцю спасцігаць багацце роднай мовы.

Версия сайта для слабовидящих