Государственное учреждение образования "Детский сад № 41 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Детский сад № 41 г. Борисова"

телефон: 80177 942887
222514, г. Борисов, ул. Морозова, 82

Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова"

26.09.2022
Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова"

Абагульненне і ўкараненне перадавога педагагічнага вопыту; авалоданне сучаснымі метадамі і прыёмамі пры навучанні дзяцей беларускай мове, іх творчае прымяненне ў рэгламентаванай і нерэгламентаванай дзейнасці; стварэнне ўмоў для арганізацыі навучання, выхавання і развіцця дзіцяці на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі.


С 19 па 23 верасня у нашай дашкольнай установе прайшоў Тыдзень беларускай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова". Тыдзень беларускай мовы  распачаўся з акцыі "Гавары са мной па-беларуску". 

У панядзелак выхаванцы падарожнічалі «Па старонках роднай мовы». Праз розныя віды дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага – яны мелі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.

Аўторак быў прысвечаны тэме «Падарожжа ў казку». У гэты дзень дзеці вучыліся эмацыянальна ўспрымаць казку, разумець яе змест, вымаўляць беларускія словы.

«Мой родны кут» – так гучала тэма серады. У гэты дзень дзеці паглыблялі свае веды пра горад Барысаў, славутых землякоў і вядомыя мясціны.

Асаблівы эмацыянальны водгук у выхаванцаў атрымаў Беларускі дзень  пад назвай «Разам гуляем – сябе забаўляем», які адбыуся ў чацвер. Дзеці гулялі ў рухомыя беларускія гульні, адгадвалі загадкі і выконвалі беларускія песні на музычных інструментах. 

Тэма пятніцы – «Сёння ў нашай хаце свята». З выхаванцамі праводзіліся заняткі-забавы, гутаркі пра беларускія святы. Таксама дзеці наведалі выставу прадметаў вясковага побыту і прыладаў працы, якая была арганізавана ў дашкольнай установе. 

А ў завяршэнні тыдня беларускай мовы прайшла фотавыстава сямейных фатаграфій з гістарычных і сацыяльна-значных месцаў нашай краіны.

Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям і іх бацькам надоўга. І можа быць, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў хатах выхаванцаў.

Версия сайта для слабовидящих